Регистрация Вход
Беларуская мова 1 - 4 классы Adoth
Решено

Прядзице прыклады тэкстау навуковага , афицыйнага , публицыстычнага , мастацкага стыляу. Свой адказ абгрантуйце .

35
ОТВЕТЫ

Янот ростам з сабаку. Лапы кароткія, з настолькі развітымі пальцамі, што сляды нагадваюць адбітак чалавечай далоні. Галава шырокая з кароткай завостранай пысай і круглявымі вушамі. Янот жыве ў еўрапейскіх краінах. (Навуковы)

Пачуццё віны вельмі падобнае да сораму, і таму вельмі часта людзі іх блытаюць. Аднак розніца ёсць, і вельмі значная.

Як і сорам, пачуццё віны не даецца чалавеку ад нараджэння, а ўзнікае на працягу жыцця. Аднак у адрозненні ад сораму, які скіраваны на суцэльную асобу, здаровае пачуццё віны заўсёды звязана з прычыненнем шкоды іншаму чалавеку ці сабе самому: «я ведаю, што паступіў дрэнна, бачу наступствы свайго ўчынку і нясу сваю долю адказнасці за тое, што здарылася». Але калі сорам дадае да гэтага: «я — ніхто і нішто, я брудны, дрэнны», то віна пакідае чалавеку магчымасць захаваць сваю чалавечую годнасць: «учынак быў дрэнны, але я сам не такі». У хрысціянскім сэнсе пачуццё віны звязана са здзяйсненнем граху.

Аднак зграшыць мы можам па-рознаму — думкаю, словам, учынкам ці занядбаннем. Акрамя таго, мы можам зграшыць бяздзеяннем (калі, напрыклад, чуем, як нехта заве на дапамогу, і не рэагуем), а таксама можам служыць прычынай да граху іншых людзей. Гэтаксама і віды віны бываюць розныя.  

(Публицыстычны)

Увага!

Сёння, 09.10, у 18.00 у кабінеце № 102 будзе бацькоўскі сход для 1 - 4 класаў.

Подпіс: Дырэктар школы. (Афицыйны)

Раніца пачалася з дажджу. Восень, як бы не жадаючы сустракацца з летам, аплакивала яшчэ не да канца пажоўклыя дрэвы, кусты, траву лістапад... Але ўжо ўпэўнена зачыняў сцяжынкі рознакаляровай лістотай вялікім махровым дываном. Птушкі яшчэ не паляцелі, але ўжо не былі так прыкметныя ў садах і парках. Яшчэ трохі - і першыя замаразкі пагоняць іх на поўдзень, а пакуль надворе дае ім сабрацца з сіламі. Вось ужо спяшаюцца ў школу руплівыя вучні, упэўнена абыходзячы лужыны і з гонарам несучы партфелі, у якіх ляжаць не толькі падручнікі, але і саспелыя восеньскія яблыкі, якія запаўняюць водарам усе прасторы партфеля. Восень - пачатак вучобы, пачатак новага жыцця. Восень - прадвеснік заканчэння каляндарнага года, падвядзенне вынікаў цеплага лета. (Мастацки)



20
Отв. дан
Для написания вопросов и ответов необходимо зарегистрироваться на сайте