Регистрация Вход
Беларуская мова 10 - 11 классы Нестор
Решено

9. Перакладзіце на беларускую мову: Читая, открыв (двери), начавшись, осматривая. 10. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў: 1) Падыходзячы да кабінета дырэктара, у супрацоўнікаў узнікла спрэчка; 2) Плануючы сваю дзейнасць, сакратар увязвае яе з планамі дзейнасці кіраўніка; 3) Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, сакратар змоўк; 4) Даведаўшыся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі; 5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, мне вельмі захацелася адпачыць.

4
ОТВЕТЫ
9. чытаючы, адчыніўшы, пачаўшыся, аглядаючы

10. 1,4,5 (асноўнае і дадатковае дзеянне павінна выконвацца адной асобай, а ў гэтых сказах - рознымі)
Правільна так: 
1) Калі супрацоўнікі падыходзілі да кабінета дырэктара, у іх узнікла спрэчка. 
4) Калі мы даведаліся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі. 
5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, я захацеў адпачыць.
9
Отв. дан
Для написания вопросов и ответов необходимо зарегистрироваться на сайте